Турнір праходзіў у Варшаве з 19 па 25 красавіка.
Змагар з Гродна, які выступае ў вагавай катэгорыі 82 кг, выйграў у эстонца Ранет Кальйола з лікам 7: 3, немца Ханеса Вагнера - 3: 1 і Раджбека Бісултанава з Даніі - 1: 1 па апошнім дзеянні.
У фінале Радзік Куліеў сустрэўся з Адланам Акіевым з Расіі. У пачатку паядынку атлет з суседняй краіны павёў у ліку 5: 0. Пасля перапынку наш спартсмен паспрабаваў адыграцца, аднак, атрымаўшы бал за актыўнасць, развіць поспех далей не змог, і перамогу святкаваў яго супернік з лікам 01:11. У выніку, Радзік Куліеў у заключны дзень турніру ў Варшаве заваяваў срэбра.
Чэмпіянат па грэка-рымскай барацьбе праходзіў у Польшчы з 19 па 25 красавіка. Беларускія спартсмены выйгралі сем узнагарод.