Віктарына прымеркавана да Міжнароднага дня памяці пра Чарнобыльскую катастрофу.
Віктарына закліканая садзейнічаць фармаванню ў купалаўцаў беражлівых адносін да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны праз прыцягненне ўвагі да трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Прымаць удзел у віктарыне будуць 12 каманд факультэтаў у складзе чатырох чалавек з ліку студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта. Віктарына будзе складацца з 30 тэматычных і адкрытых і закрытых пытанняў.
Арганізатарам віктарыны «Чарнобыльская АЭС. Хронікі. Падзеі. Факты» выступае факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Інтэлектуальны турнір адбудзецца 26 красавіка ў 13.00 у аўд. 218а ў галоўным корпусе ўніверсітэта.