У конкурсе, які праводзіць ГрДУ імя Янкі Купалы, прымаюць удзел школьнікі 9-11 класаў.
Дыстанцыйны конкурс па праве «Астрэя» праходзіць з 28 па 30 красавіка. Ён закліканы дапамагчы рабятам з выбарам прафесійнай будучыні і накіраваны на павышэнне ўзроўню іх прававой пісьменнасці. Школьнікі будуць спаборнічаць за перамогу ў пяці намінацыях: «Лепшая каманда», «Бок-пераможца па справе», «Лепшы па падрыхтоўцы юрыдычнага дакумента», «Лепшы па правядзенні прававога аналізу сітуацыі» і «Лепшы па выніках удзелу ў навучальным судовым працэсе»
У рэжыме онлайн з дапамогай онлайн-платформаў і сэрвісаў пройдзе некалькі конкурсаў: «Конкурс-размінка», конкурс «Грамадзянін Рэспублікі Беларусь», «Права ў скрын-малюнках», «Партрэт дэтэктыва», «Чорная скрыня», «Практычныя навыкі» і «Навучальны суд». Рабяты будуць адказваць на тэматычныя пытанні, праводзіць прававы аналіз, успамінаць вядомых літаратурных дэтэктываў, адгадваць змесціва чорнай скрыні і ўдзельнічаць у гульнявым судовым працэсе. Вынікі конкурсу падвядуць 1 мая.
Арганізатарам конкурсу выступае юрыдычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з сярэдняй школай №41 горада Гродна.