Удзельнікамі ўніверсіяды сталі каманды з 26 універсітэтаў краіны.
У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця прынялі ўдзел заслужаныя спартсмены і ганаровыя госці. Яны пажадалі рабятм поспехаў і перамогі. Спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па самба праходзяць у зале Гродзенскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву з 28 па 30 красавіка. ГрДУ імя Янкі Купалы на ўніверсіядзе прадстаўляе каманда ў складзе 14 чалавек. Гэта прадстаўнікі факультэта фізічнай культуры, ваеннага і юрыдычнага факультэтаў, факультэта біялогіі і экалогіі, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Вынікі Рэспубліканскай універсіяды - 2021 па самба ў Гродне падвядуць 30 красавіка.