Абласны этап конкурсу адбудзецца 6 мая ў канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.
У абласным этапе конкурсу прымуць удзел дзевяць дзяўчат з трох універсітэтаў Гродна. ГрДУ імя Янкі Купалы на конкурсе прадставяць фіналісткі конкурсу «Міс універсітэт»: студэнткі 3 курса юрыдычнага факультэта Карына Саргавіцкая і Алёна Сальвончык, студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Карына Ярмантовіч.
Дзяўчатам трэба будзе прадэманстраваць свае таленты і прывабнасць ў рамках творчага конкурсу, у конкурсе аратарскага майстэрства, конкурсе відэаролікаў «Я студэнт» і мастацтве дэфіле.
У рамках абласнога этапу выберуць дзяўчат, якія будуць прадстаўляць Гродзеншчыну на рэспубліканскім этапе конкурсу «Каралева студэнцтва Беларусі 2021». А з дапамогай онлайн-галасавання вызначыцца пераможца ў намінацыі «Міс глядацкіх сімпатый».