VIII Міжнародны кінафестываль студэнцкіх фільмаў па крыміналістыцы «Залаты след» прайшоў у канцы красавіка ў Новасібірскам юрыдычным інстытуце Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя прафесара В.К. Гаўло
У намінацыі «Тактычныя прыёмы пры вытворчасці следчых дзеянняў» I месца заняў фільм Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы «Вочная стаўка: «Не сысці ад адказнасці»
У здымках фільма прынялі ўдзел члены студэнцкага навуковага гуртка, а таксама выкладчыкі кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі сумесна з вучэбна-навукова-вытворчае аб'яднанне "Студэнцкі медыяцэнтр" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Усяго ў фестывалі «Залаты след-2021» прымала ўдзел 66 фільмаў. Члены журы адзначылі прафесійны ўзровень работ, прадстаўленых у гэтым годзе. Іх аўтары выкарыстоўвалі розныя мастацкія прыёмы, некаторыя фільмы па сваёй якасці не саступалі прафесійным дакументальным пастаноўкам. У склад журы «Залатога следу-2021» уваходзілі вядомыя навукоўцы і спецыялісты-практыкі ў галіне крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі пад старшынствам доктара юрыдычных навук, прафесара Юрыя Пятровіча Гармаева.
Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі фільмаў з'яўляліся вучэбна-крыміналістычны характар работ, што з'яўляецца галоўнай ідэяй фэсту, а таксама іх арыгінальнасць, талент і майстэрства акцёрскага складу.
Спасылка на фільм:
https://drive.google.com/file/d/1kC21dDttpPKg3A5Qologncpk8vPCxoe8/view?usp=sharing