Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Купалаўскім універсітэце 16 мая.
Пераможцаў і прызёраў алімпіяды павіталі прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі і намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі Таццяна Ванькова. Яны павіншавалі дзяцей з паспяховым выступленнем на алімпіядзе і пажадалі ім новых поспехаў. У ліку ўзнагароджаных апынуліся 213 чалавек. Дыпломы I ступені атрымалі 17 удзельнікаў, II ступені - 45, III ступені - 93, пахвальнымі водгукамі ўзнагароджаны 58 вучняў. Усяго ў XXI алімпіядзе Школы дакладных навук па матэматыцы сярод вучняў 4-9 класаў прынялі ўдзел 572 навучэнцаў школ Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей і горада Мінска.
Дарэчы, падрабязную інфармацыю пра магчымасці навучання на курсах навучальнага цэнтра «Школа дакладных навук» можна знайсці на сайце math.grsu.by, там жа можна падаць заяўку на навучанне ў 2021/2022 навучальным годзе.