На працягу паўтара месяца ў расійскім горадзе Анапа купалаўцы будуць працаваць у якасці важатых і афіцыянтаў.
Сэрвісны і педагагічны студэнцкія атрады «Дзеці Нёмана» ГрДУ імя Янкі Купалы накіраваліся ў горад-курорт Анапа, у дзіцячы санаторна-аздараўленчы лагер «Жамчужына», які знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора. 50 купалаўцаў будуць працаваць там у якасці важатых і афіцыянтаў да 15 ліпеня.
Для таго каб правесці сваё лета ў якасці важатага, студэнты праходзілі школу важацкага майстэрства на базе ГрДУ імя Янкі Купалы. Таксама ўсе купалаўцы датэрмінова здалі сесію, вывучылі асновы аховы працы і працоўнага права, прайшлі вакцынацыю. Разам са студэнтамі ў паездку адправяцца і навучэнцы Гуманітарнага каледжа.
За лета 2021 года гэта паездка стане не адзінай у «Жамчужыну»: падарожжа другой групы купалаўцаў для працы і адпачынку запланавана з 15 ліпеня па 29 жніўня.
Традыцыйна студэнты праходзяць сур'ёзны адбор для працы ў сэрвісным і педагагічным студэнцкіх атрадах «Дзеці Нёмана» з-за вялікай колькасці жадаючых. Пры выбары рабят улічваюцца іх паказчыкі ў вучэбным, навуковым і грамадскім жыцці ўніверсітэта. У гэтым годзе купалаўцы будуць працаваць на беразе Чорнага мора ўжо восьмы раз.