На афіцыйнай сустрэчы, якая прайшла 11 чэрвеня, прадстаўнікі двух універсітэтаў - ГрДУ імя Янкі Купалы і Паўночна-Усходняга федэральнага ўніверсітэта імя М.К. Амосава - абмеркавалі актуальныя напрамкі супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне фізічнай культуры і спорту.
На сустрэчы прысутнічалі прарэктар па адукацыйнай дзейнасці Паўночна-Усходняга федэральнага ўніверсітэта імя М.К. Амосава Аляксей Голікаў, намеснік дырэктара інстытута фізічнай культуры і спорту па НДР Мікіта Нікіфараў, намеснік дырэктара інстытута фізічнай культуры і спорту па вучэбнай рабоце Афанасій Сергін.
Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько, начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, дэкан факультэта фізічнай культуры Віталь Храмаў і загадчык кафедры спартыўных дысцыплін Андрэй Навойчык.
Павітаў гасцей ад імя рэктара Купалаўскага ўніверсітэта Ірыны Кітурка прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько. У сваёй прамове ён выказаў надзею на плённае супрацоўніцтва і прапанаваў пазнаёміцца з Купалаўскім універсітэтам і яго адукацыйным патэнцыялам з дапамогай відэапрэзентацыі.
У ходзе сустрэчы асноўная ўвага была ўдзелена развіццю супрацоўніцтва ў галіне фізічнай культуры і спорту. Дэкан факультэта фізічнай культуры Віталь Храмаў выказаў зацікаўленасць у сумеснай дзейнасці з Паўночна-Усходнім федэральным універсітэтам імя М.К. Амосава у сферы акадэмічнага ўзаемадзеяння, навукова-даследчай і праектнай працы. У прыватнасці, ён адзначыў некалькі кропак сутыкнення, звязаных з пошукам эфектыўных спосабаў фізічнага выхавання і спартыўнай трэніроўкі студэнтаў:
- Мне ўдалося пазнаёміцца з высокім узроўнем арганізацыі навучальнага працэсу ў Паўночна-Усходнім федэральным універсітэце імя М.К. Амосава. У якасці трэнду, накіраванага на развіццё нашай сумеснай дзейнасці, прапануецца разгледзець пытанне, звязанае з інфарматызацыяй адукацыйнага працэсу ў галіне фізічнай культуры і спорту.
Пра адукацыйную дзейнасць Паўночна-Усходняга федэральнага ўніверсітэта імя М.К. Амосава распавёў прарэктар Аляксей Голікаў. У сваім выступе ён адзначыў галоўную мэту візіту, звязаную з абмеркаваннем праграмы супрацоўніцтва, у рамках якой мяркуецца запрашэнне навукоўцаў з Купалаўскага ўніверсітэта для ўдзелу ў працы новага дысертацыйнага савета па спецыяльнасцях у сферы фізічнай культуры і спорту.
Акрамя гэтага, намеснік дырэктара інстытута фізічнай культуры і спорту па НДР Мікіта Нікіфараў падкрэсліў магчымасць сумеснага ўдзелу ў грантах, даследаваннях, сумеснай распрацоўцы онлайн-курсаў, развіцця онлайн-адукацыі.
Напрыканцы сустрэчы былі агучаны напрамкі развіцця сумеснай дзейнасці двух універсітэтаў, у прыватнасці, у галіне праектавання сумесных адукацыйных праграм з выдачай двух дыпломаў; правядзення сумесных навуковых праектаў па розных напрамках; абмену супрацоўнікамі для праходжання стажыровак; узаемнага ўдзелу ў спецыялізаваных летніх, зімовых школах; а таксама ў галіне сумеснай праектнай дзейнасці.
Даведачна: Паўночна-Усходні федэральны ўніверсітэт імя М. К. Амосава - шматгаліновы федэральны ўніверсітэт у Якуцку, найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова ў Рэспубліцы Саха (Якуція) і Чукоцкай аўтаномнай акрузе. Універсітэт мае развітую інфраструктуру навукова-адукацыйнага комплексу, сучаснае абсталяванне для развіцця фундаментальных і прыкладных даследаванняў. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 20 000 студэнтаў. Колькасць супрацоўнікаў прафесарска-выкладчыцкага складу (ПВС) па галаўным ВНУ і філіялам складае 1200 чалавек.