Удзельнікамі забегу, які адбыўся 21 чэрвеня, сталі больш за 200 студэнтаў з 12 устаноў вышэйшай адукацыі краіны.
Ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на дыстанцыю выйшлі 50 студэнтаў. У ліку удзельнікаў забегу былі таксама прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Гродзенскага філіяла БІП-універсітэта правы і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій.
Спачатку студэнты напярэдадні 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўсклалі кветкі да вечнага агню Памяці вызваліцеляў Гродзеншчыны ў парку імя Жылібера і ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых воінаў, якія ўсталі на абарону нашай Радзімы ў першыя дні вайны. Затым прадстаўнікі гродзенскага студэнцтва, а таксама госці моладзевай сталіцы Беларусі адправіліся на стадыён ГрДУ імя Янкі Купалы па вуліцы Захарава. Усе ўдзельнікі забегу паспяхова пераадолелі дыстанцыю і атрымалі памятныя медалі. Масавы старт праводзіўся без уліку часу.
Рэспубліканскі лёгкаатлетычны забег прайшоў у рамках Тыдня моладзі, абвешчанага ў краіне з 21 па 27 чэрвеня. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, Грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі», Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.