У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны па ўсёй краіне прайшла Усебеларуская хвіліна маўчання.
Ініцыятыву падтрымалі і ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Роўна апоўдні ўніверсітэт пагрузіўся ў маўчанне. Такім чынам, кожны з купалаўцаў змог аддаць даніну памяці нашым адважным героям, тым, хто не вярнуўся з поля бою, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля шчаслівага і мірнага жыцця новых пакаленняў беларусаў.