У рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ТEMPUS 543990-TEMPUS-1-2013-1-DE-TEMPUS-JPCR «Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека» (праект TRADIR) ва Універсітэце Патсдама (Германія) з 15 па 20 лістапада 2015 года прайшлі навучальныя мерапрыемствы для бібліятэкараў. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставіла супрацоўніца навуковай бібліятэкі Таццяна Мікалаеўна Пробаршч.
Бібліятэкары пазнаёміліся з уладкаваннем і абсталяваннем фондаў інфармацыйна-камунікатыўнага медыяцэнтра Патсдамскага ўніверсітэта (IKMZ), з працэсамі камплектацыі фондаў бібліятэкі, друкаванымі і электроннымі носьбітамі.
Удзельнікі семінараў наведалі корпус універсітэцкай бібліятэкі (NeuesPalais), размешчаны ў будынку палацавага парку Сан-Сусі г. Патсдам. Тут прадстаўлены "Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы" доктара філалагічных навук, прафесара ГрДУ імя Янкі Купалы Івана Якаўлевіча Лепешева (1924-2014), а таксама энцыклапедыі, даведнікі і слоўнікі на беларускай мове.
Універсітэцкая бібліятэка мае ў сваім распараджэнні доступ да 193 інфармацыйных банкаў у галіне юрыспрудэнцыі, сярод якіх Бек-Інтэрнэт і Юрыс, да 1850 электронных часопісаў і 330.000 электронных кніг.
Правядзенне падобных адукацыйных мерапрыемстваў для бібліятэкараў з'яўляецца эфектыўнай формай міжнародных прафесійных зносін і ўзаемаабмену досведам.
- Здание библиотеки Университета Потсдама, расположенное в дворцовом парке Сан-Суси
- Библиотека Университета Потсдама (Германия)
- Участники обучающих мероприятий в Университете Потсдама (Германия)