Чэмпіянат Еўропы па боксе сярод моладзі да 22 гадоў праходзіў у горадзе Разэта-дэльі-Абруцці (Італія) з 17 па 24 чэрвеня.
У фінальным паядынку студэнт другога курса факультэта фізічнай культуры Яўген Кармільчык (вагавая катэгорыя да 49 кг), атрымаўшы перамогу над прадстаўніком Украіны, заняў другое месца і заваяваў сярэбраны медаль чэмпіянату.
Студэнт другога курса факультэта фізічнай культуры Аляксей Алфёраў (вагавая катэгорыя да 81 кг) у паўфінальным паядынку саступіў спартсмену з Расіі, заваяваў трэцяе месца і бронзавы медаль чэмпіянату.
У спаборніцтвах Чэмпіянату Еўропы па боксе сярод моладзі да 22 гадоў прынялі ўдзел 285 баксёраў з 41 краіны еўрапейскага кантынента.