Тэма VIII Форуму рэгіёнаў - "Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў эпоху цыфравізацыі".
Сёння, 29 чэрвеня, стартаваў восьмы па ліку Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Дзелавая пляцоўка, якая разгорнецца паміж Мінскам і Масквой у Падмаскоўі з 29 чэрвеня па 1 ліпеня, стане ключавой падзеяй гэтага года для дзвюх дзяржаў.
Асноўныя мерапрыемствы з-за COVID, як і ў мінулым годзе, будуць арганізаваны ў рэжыме відэаканфэрэнцый.
Фармат форуму - пленарнае пасяджэнне і праца профільных сесій, моладзевы форум. Ключавыя мерапрыемствы адбудуцца ў Маскве і Маскоўскай вобласці, а таксама ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі ў Мінску.
Ірына Кітурка прымае ўдзел у працы секцыйнага пасяджэння "Напрамкі развіцця расійска-беларускага супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі ў эпоху вялікіх выклікаў".