30 чэрвеня абітурыенты па ўсёй Беларусі і ў Купалаўскім універсітэце будуць праходзіць уступныя іспыты па хіміі.
Больш 10.5 тысяч абітурыентаў плануюць сёння здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па хіміі па ўсёй краіне. У Гродзенскай вобласці - Гродна, Лідзе і Ваўкавыску - на іспыт па гэтым прадмеце зарэгістраваліся 1161 чалавек. У ГрДУ імя Янкі Купалы і яго каледжах на тэсціраванне сёння чакаюць 937 абітурыентаў.
У адпаведнасці з графікам правядзення ЦТ-2021 далей абітурыентаў чакае тэсціраванне па фізіцы - яго будуць здаваць 2 ліпеня. Цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі Беларусі пройдзе ў краіне 4 ліпеня, 6 ліпеня абітурыенты напішуць ЦТ па геаграфіі, а 8 ліпеня - па сусветнай гісторыі (найноўшы час). Прадугледжаны і рэзервовыя дні для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання: 14, 16 і 18 ліпеня. Рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні будзе ажыццяўляцца з 2 па 9 ліпеня.