Прыём дакументаў у магістратуру на дзённую і завочную формы атрымання адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы завяршыўся 5 ліпеня.
7 ліпеня - першы дзень уступных выпрабаванняў па 19 з 29 спецыяльнасцяў магістратуры ГрДУ імя Янкі Купалы. Да ўдзелу ва ўступных выпрабаваннях для атрымання вышэйшай адукацыі II ступені дапушчаныя 330 абітурыентаў, з якіх 199 падалі заяву на дзённую форму атрымання адукацыі, а 131 - на завочную. На бягучы момант конкурс на бюджэтную форму атрымання адукацыі складае 1,67 чалавекі на месца (на дзённую форму - 1,6; на завочную - 1,85).
Уступныя выпрабаванні па спецыяльнасцях для абітурыентаў магістратуры ў 2021 годзе праходзяць у адпаведнасці з зацверджаным раскладам 7 і 9 ліпеня ў дзве змены (9.00 і 14.00), а кансультацыі для абітурыентаў арганізаваны напярэдадні ўступных выпрабаванняў. Для кожнага абітурыента пры рэгістрацыі дакументаў электронная сістэма аўтаматычна вызначыла дату правядзення выпрабавання і канкрэтны час яўкі на экзамен з мэтай скараціць час папярэдняга чакання пачатку ўступных іспытаў.
Залічэнне ў лік студэнтаў II ступені атрымання вышэйшай адукацыі дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пройдзе 13 ліпеня, на платнай аснове - 15 ліпеня.