Працу над праектам вядзе калектыў студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Праект «Распрацоўка мабільнага адукацыйнага партала» стаў пераможцам конкурсу на прадастаўленне грантаў для выканання навукова-даследчых і інавацыйных праектаў ў 2021 годзе. Аўтарам праекта выступае студэнцкі калектыў пад навуковым кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі Андрэя Урбановіча. У выкананні праекта таксама будзе прымаць удзел рэзідэнт Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы ПУП "Романец Энтерпрайзес", створанае студэнтам-купалаўцам. Вынікам рэалізацыі праекта стане стварэнне мабільнага асабістага кабінета. Фінансуецца праект са сродкаў Фонду інавацыйнага развіцця Купалаўскага ўніверсітэта.
Фонд інавацыйнага развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы сфарміраваны ў канцы 2019 года. Прэтэндаваць на атрыманне грантаў на конкурснай аснове могуць супрацоўнікі, студэнты, магістранты, аспіранты і дактаранты ўніверсітэта. Фінансаванне ажыццяўляецца на выкананне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, якія забяспечваюць стварэнне і выпуск новай прадукцыі, удасканаленых тэхналогій і паслуг.