Дакументы на вочную і завочную формы атрымання адукацыі ў Купалаўскім універсітэце ўжо падалі 468 абітурыентаў.
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першага дня ўступнай кампаніі, 25 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў. Тры абітурыенты маюць найвышэйшы бал па прадметах уступных выпрабаванняў: Пілецкая Марта (факультэт эканомікі і кіравання), Ляўковіч Мікіта (факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму) і Коўчык Анатолій (факультэт матэматыкі і інфарматыкі).
Максімальную колькасць балаў 378 у абітурыента філалагічнага факультэта Юрэчка Аліны, 60 абітурыентаў маюць агульную суму балаў 300 і вышэй.
Нагадваем, што прыём дакументаў для асоб, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай накіраванасці і тых, хто паступае ў адпаведнасці з абзацам 18 пункта 24 Правіл прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I cтупені, завяршаецца ў чацвер 22 ліпеня ў 18:00, сумоўе будзе праведзена 24 ліпеня.
Уже в первый день вступительной кампании конкурс сформировался на 4 специальности ГрГУ имени Янки Купалы: «Дизайн» (по направлениям) дневной формы обучения и «Изобразительное искусство и компьютерная графика», «Финансы и кредит», «Дошкольное образование» заочной сокращенной формы получения образования.
Прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленнi на спецыяльнасцi, на якія здаюцца ўступныя выпрабаванні ў ГрДУ імя Янкі Купалы, будзе доўжыцца да 26 ліпеня ўключна.
Варта адзначыць, што для абітурыентаў, якія зарэгістраваліся ў Лічбавым кабінеце абітурыента, прымацавалі для папярэдняй праверкі свае дакументы і запісаліся на электронную чаргу, час, выдаткаваны на падачу дакументаў, як правіла, не перавышала дваццаці хвілін.
Важна звярнуць увагу, што рэгістрацыя ў Лічбавым кабінеце абітурыента прадугледжвае абавязковую асабістую падачу арыгіналаў дакументаў у прыёмную камісію па адрасе: вул. Леніна, 32.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныхя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзенне ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500