24 і 25 ліпеня (у суботу і нядзелю) абітурыенты змогуць падаць дакументы на атрыманне I ступені вышэйшай адукацыі ў прыёмную камісію.
Прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленнi на спецыяльнасцi, на якія здаюцца ўступныя выпрабаванні ў ГрДУ імя Янкі Купалы, будзе доўжыцца да 26 ліпеня ўключна. У новым навучальным годзе Купалаўскі ўніверсітэт плануе прыняць у шэрагі першакурснікаў 2300 чалавек. Па выніках двух дзён уступнай кампаніі ўжо пададзена 848 заяваў.
У рамках лічбавай прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы прапаноўвае кожнаму абітурыенту завесці Лічбавы кабінет абітурыента.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500