Сёння, 26 ліпеня, апошні дзень падачы дакументаў для атрымання 1 ступені вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Дакументы ў прыёмную камісію ГрДУ імя Янкі Купалы абітурыенты могуць падаць з 9.00 да 18.00 (без абеду) па адрасе: вул. Леніна, 32.
Нагадаем, у перыяд з 27 ліпеня па 4 жніўня ў Купалаўскім універсітэце будуць праводзіцца ўнутраныя ўступныя выпрабаванні згодна з раскладам, інфармацыя пра дату і час яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.
Праца прыёмнай камісіі ў ГрДУ імя Янкі Купалы працягнецца да 9 жніўня. На працягу яшчэ двух тыдняў будзе ісці прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія жадаюць навучацца на платнай аснове.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32 (ваенны факультэт - Ажэшкі, 22); а таксама па тэлефонах:
+375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 50000