Вывучаць рускую мову ў Купалаўскі ўніверсітэт прыедуць замежныя грамадзяне з Польшчы, Германіі, Італіі, Швецыі, Кітая.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы кожнае лета збірае групу слухачоў з розных дзяржаў, якія матываваныя на вывучэнне рускай мовы і хочуць бліжэй пазнаёміцца з культурай рускамоўных краін. У гэтым годзе Летняя школа рускай мовы будзе працаваць з 1 па 14 жніўня як у вочным фармаце, так і ў рэжыме онлайн.
Для слухачоў Летняй школы падчас двухтыднёвага курса будуць праводзіцца не толькі заняткі па рускай мове, але і лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, будуць арганізаваны аглядныя экскурсіі па горадзе, прагулкі па маляўнічых месцах і лесапаркавых зонах. Акрамя таго, замежных грамадзян, якія прыедуць да нас вывучаць мову, пазнаёмяць з беларускім кінематографам, а таксама запросяць іх у моўнае кафэ і на майстар-клас па традыцыйнай народнай творчасці.