Трэці марафонскі заплыў на адкрытай вадзе ў Лідзе сабраў каля 70 удзельнікаў з розных гарадоў Беларусі і іншых краін.
Спаборніцтвы па плаванні на адкрытай вадзе «SWIMOPENLIDA-2021» аб'ядналі удзельнікаў розных узростаў з Ліды, Гродна, Мінска, Наваполацка, Бабруйска, Баранавічаў, Ніжняга Ноўгарада і нават з Прагі. Пераможцы і прызёры былі вызначаны ў пяці ўзроставых катэгорыях: ад 9 да 13, ад 14 да 19, ад 20 да 29, ад 30 да 49 гадоў, а таксама ад 50-ці і старэй. Спартсмены самай малодшай узроставай катэгорыі спаборнічалі на дыстанцыі 200 метраў, астатнія - на 800 і 1600 метраў.
За прызавыя месцы вялася напружаная барацьба, у выніку якой дэкан факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта Віталь Храмаў у заплыве на дыстанцыі 1,6 км заваяваў бронзу ў самой старэйшай узроставай групе.