30 жніўня ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося пасяджэнне камісіі па прадастаўленні скідак студэнтам-платнікам.
Па выніках пасяджэння камісіі было прынята рашэнне даць зніжкі на навучанне 210 студэнтам платнай формы навучання, што складае 10% ад усіх студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю ў ГрДУ імя Янкі Купалы на платнай аснове.
Скідкі прадастаўляюцца студэнтам за высокія паказчыкі ў вучэбнай, навукова-даследчай дзейнасці і грамадскай рабоце. Так, большасць студэнтаў атрымалі зніжку ў памеры 60- 40%.
Былі прадастаўлены таксама зніжкі з ліку льготных катэгорый студэнтаў па сацыяльных прыкметах.
На зніжку ў аплаце за навучанне могуць прэтэндаваць студэнты, у якіх высокія паказчыкі ў вучэбнай дзейнасці па выніках навучальнага года адзнакі не ніжэй за 6 балаў і не менш за 50% адзнак 9 і 10 балаў, а таксама ў навукова-даследчай і грамадскай дзейнасці.
Даведка: у 2019 годзе зніжкі атрымалі 130 студэнтаў-платнікаў, у 2020 - 164. Рост колькасці студэнтаў, якія атрымалі зніжку на навучанне, сведчыць аб якаснай падрыхтоўцы студэнтаў у Купалаўскім універсітэце.