Па добрай традыцыі ў Дзень ведаў Купалаўцы сустракаюцца ў сценах роднага ўніверсітэта і ўшаноўваюць лепшых студэнтаў, якія дабіліся поспехаў у адукацыі, навуцы, творчасці і спорце.
Падчас прывітальнай прамовы рэктар універсітэта Ірына Кітурка павіншавала студэнтаў і выкладчыкаў з пачаткам навучальнага года і адзначыла, што без ведаў жыццё немагчымае, бо менавіта яны ляжаць у аснове поспеху. Таму Дзень ведаў універсітэт сустракае з асаблівым хваляваннем. Несумненна, у летні час работа ва ўніверсітэце не спынялася, усё рыхтаваліся да сустрэчы з рабятамі, многія з якіх праявілі сябе ў студэнцкіх атрадах, на спартыўных спаборніцтвах, у тым ліку і на Алімпіядзе ў Токіо.
- Дарагія студэнты! Вам пашанцавала вучыцца, а нам – выкладчыкам - працаваць у адным з лепшых універсітэтаў краіны! Я жадаю вам поспехаў у новым навучальным годзе. Стаўце амбітныя мэты! Толькі яны прывядуць вас да паспяховага жыцця, - адзначыла Ірына Кітурка.
З рук рэктара і ганаровых гасцей - памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева і старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоля Дарожка - лепшыя студэнты, магістранты і аспіранты ўніверсітэта атрымалі пасведчанні аб занясенні на Дошку Пашаны "Імі ганарыцца ўніверсітэт".
З віншавальным словам да купалаўцам звярнуўся Юрый Караеў. Ён адзначыў, што яму заўсёды прыемна прымаць удзел у мерапрыемствах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у якім рыхтуюць кадры не толькі для рэгіёну, але і ўсёй краіны. Звяртаючыся да студэнтаў, Юрый Хаджымуратавіч сказаў:
- Вучыцеся ў сваіх выкладчыкаў, бо пакуль вы студэнты, у вас ёсць каласальная падтрымка ў асобе настаўнікаў. Усе веды, атрыманыя ад іх, будуць вельмі патрэбныя вам ў дарослым жыцці. Ад усёй душы віншую вас са святам і жадаю, каб навучальны працэс быў цікавым і захапляльным.
Анатоль Дарожка, віншуючы са святам, падзякаваў выкладчыкам за карпатлівую працу ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для арганізацый і прадпрыемстваў рэгіёну і краіны і пажадаў студэнтам не губляць ні хвіліны часу ў спасціжэнні ведаў. Анатоль Андрэевіч даў высокую ацэнку працы ўніверсітэта ў адказны перыяд:
- Мне як старшыні абласной камісіі па кантролі за ходам уступнай кампаніі прыемна канстатаваць, што яна прайшла ў вобласці на высокім узроўні, у тым ліку дзякуючы Купалаўскаму ўніверсітэту, які выступіў у ролі ВНУ-каардынатара, - распавёў Анатоль Дарожка.
Таксама з пачаткам навучальнага года ўсіх прысутных павіншавалі дэкан філалагічнага факультэта Святлана Ганчар і старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета Вераніка Басінская.