Цяпер купалаўцы могуць перакусіць не толькі смачна, але і выгадна. На ўсіх рабят дзённай формы навучання распаўсюджваецца зніжка 10%. Каб атрымаць яе, трэба падаць студэнцкі.
Перафразуючы знакамітае выказванне, скажам: «Вучоба вучобай, а абед па раскладзе». Ва ўніверсітэце клапоцяцца пра тое, каб студэнты не вучыліся на галодны страўнік і абедалі сытна і карысна.
Таксама са зніжкай могуць паабедаць аспіранты і магістраты, навучэнцы каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Дастаткова падаць дакумент, які пацвярджае гэта. Такая магчымасць з'явілася дзякуючы зменам, занесеным у пастанову Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 13 жніўня 2018 г. № 66.
- Універсітэт аператыўна адрэагаваў на змены ў заканадаўстве і ўкараніў зніжку, каб студэнты як мага хутчэй маглі атрымаць яе. Мы клапоцімся пра тое, каб дзецям было выгадна і камфортна абедаць. Галоўнае, каб купалаўцы не забывалі браць з сабой студэнцкія білеты і білеты аспіранта, - распавялі ў цэнтры грамадскага харчавання.
Зніжка распаўсюдзяцца на ўсю прадукцыю ўласнай вытворчасці, а дакументы трэба прад'яўляць касіру пры разліку.