Жаночая зборная Беларусі ў матчы за трэцяе месца атрымала перамогу над Украінай.
Гульня завяршылася з лікам 15:10 на карысць беларусак. Па выніках кантынентальнага першынства сярод калектываў да 17 гадоў беларускі падняліся на трэцюю прыступку п'едэстала. Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі, старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Навойчык адзначыў, што бронза Кубка Еўропы - выдатны стымул, каб працягнуць плённа працаваць і ў наступны раз змагацца за самыя высокія месцы.
Дарэчы, у першым матчы групавога этапу Кубка Еўропы беларускі ўступілі суперніцам з Нідэрландаў з лікам 11:14. Затым жаночая зборная Беларусі ўзяла верх над Ізраілем з лікам 16:9. У чвэрцьфінале Кубка Еўропы падапечныя Андрэя Навойчыка абыгралі расіянак - 16:9. У паўфінале беларускі ўступілі перамогу іспанкам, затое ў матчы за трэцяе месца выступілі паспяхова, і ў борацьбе за трэцяе месца з украінкамі заваявалі бронзу Кубка Еўропы.