Прышчэпку можна зрабіць у любы будны дзень з 8.30 да 18.30 на базе здраўпункта ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23, каб. 109.
Вакцынацыя ажыццяўляецца без папярэдняга запісу, пры сабе неабходна мець пашпарт. Перад прышчэпкай на месцы абавязкова праводзіцца агляд урачом.
На дадзены момант для купалаўцаў, якія прышчапляюцца на базе здраўпункта ўніверсітэта, даступная двухкампанентная вакцына "Вро Селл" вытворчасці кітайскай кампаніі "Синофарм". Вакцына ўводзіцца з інтэрвалам у 21 дзень. У гарадскіх паліклініках па месцы жыхарства па-ранейшаму можна прышчапіцца вакцынай "Спутник V" расійска-беларускай вытворчасці. Таксама работнікам універсітэта, якія вакцынаваліся ад каронавіруса раней, у тэрытарыяльных паліклініках можа быць прапанаваны для рэвакцынацыі расійскі прэпарат "Спутник-лайт", які ўводзіцца аднаразова. Неабходныя патрабаванні для рэвакцынацыі ў цяперашні час - узрост да 60 гадоў, наяўнасць пры сабе адмоўнага выніку тэсту на "S-бялок".
Больш падрабязную інфармацыю пра вакцынацыю супраць COVID-19 можна атрымаць па тэлефоне 62-64-28. На ўсе пытанні гатовыя адказаць работнікі здраўпункта Купалаўскага ўніверсітэта штодня з панядзелка па пятніцу з 8.30 да 18.30. Паспейце зрабіць прышчэпку і абараніць сябе і сваіх блізкіх!