Зрабіць прышчэпку супрацоўнікі і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта змогуць падчас працы сумесных выязных брыгад па вакцынацыі ад грыпа і ад COVID-19.
Паводле алгарытму правядзення вакцынацыі, прышчапіцца ад грыпу ў першую чаргу могуць тыя, хто скончыў курс вакцынацыі ад каронавіруснай інфекцыі. Пры гэтым прышчэпку ставяць не раней, чым праз 14 дзён пасля завяршэння поўнага курса вакцынацыі ад COVID-19.
Прымяненне вакцыны ад COVID-19 і вакцыны ад грыпу (за выключэннем жывых вакцын) па жаданні работніка і пры адсутнасці супрацьпаказанняў магчыма ў адзін дзень (з абавязковым афармленнем пісьмовай інфармаванай згоды).
З планам-графікам работы сумесных выязных брыгад па вакцынацыі ад грыпу і ад COVID-19 можна азнаёміцца тут.