Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у онлайн-трэнінгу, арганізатарам якога выступіў Універсітэт Хасселт (Бельгія).
Выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта, дацэнты кафедры агульнай фізікі Генадзь Васілюк і Наталля Валько сталі слухачамі онлайн-курса «Радыяцыйная абарона, экалагічны маніторынг і менеджмент радыеактыўных адходаў». Курс быў распрацаваны прафесарамі Універсітэта Хасселт Соняй Шреурс, Ваўтарам Шройерсам і Вімам Эрдэкенсам. Асаблівую ўвагу лектары надалі развіццю ядзернай галіны ў Бельгіі і арганізацыі менеджменту радыеактыўных адходаў.
Онлайн-трэнінг быў арганізаваны ў рамках рэалізацыі міжнароднага праекта «Навучанне на аснове перадавога вопыту краін ЕС у галіне радыяцыйнай абароны і культуры ядзернай бяспекі для беларускай акадэмічнай супольнасці».