У спецыялізаванай спартыўнай зале барацьбы па вуліцы Урублеўскага, больш за 300 спартсменаў з 23 універсітэтаў змагаліся за званне лепшых.
Апошнія два дні выдаліся гарачымі і напорыстымі! Кожны з удзельнікаў спаборніцтваў хацеў быць сярод лідэраў. Купалаўцы выдатна сябе праявілі. Сярод 23 мужчынскіх зборных каманд нашы хлопцы занялі другое месца. Выдатна папрацавалі хлопцы і ў індывідуальных сутычках. "Золата" заваяваў Раул Атока, студэнт першага курса факультэта фізічнай культуры, у вагавай катэгорыі да 65 кг. Яшчэ адны залаты медаль у вагавай катэгорыі да 74 кг у Данііла Амельянчыка, студэнта трэцяга курса факультэта фізічнай культуры. У вагавай катэгорыі да 92 кг першае месца ў Яраслава Ядкоўскага, студэнта другога курса факультэта фізічнай культуры. Другія месцы ў Андрэя Якушэўскага, студэнта трэцяга курса факультэта фізічнай культуры, у вагавай катэгорыі да 70 кг, Алега Століка, студэнта першага курса факультэта фізічнай культуры, у вагавай катэгорыі да 97 кг. Арцём Шумскі, выпускнік гэтага года, заваяваў "бронзу" ў вагавай катэгорыі да 97 кг.
Жаночая зборная каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заняла трэцяе агульнакаманднае месца. Дзяўчыны таксама пастараліся і прынеслі ўзнагароды ў скарбонку роднага ўніверсітэта. "Золата" у Анастасіі Раманенка ў вагавай катэгорыі да 55 кг. Срэбра заваявалі Сабіна Цан, сёлетняя выпускніца, у вагавай катэгорыі да 57 кг, Яна Гуштын, студэнтка другога курса факультэта фізічнай культуры, у вагавай катэгорыі да 68 кг. Бронза ў Маргарыты Коцікавай, студэнткі другога курса факультэта фізічнай культуры, вагавай катэгорыі да 68 кг, а таксама Анастасіі Курышта, студэнткі чацвёртага курса факультэта фізічнай культуры, у вагавай катэгорыі да 50 кг, Дыяны Аўтуховай, студэнткі чацвёртага курса факультэта фізічнай культуры, у вагавай катэгорыі да 68 кг.
Спецыяльнага прыза Баса «За тэхніку» ўдастоены Данііл Амельянчык.
Віншуем купалаўцаў з паспяховым завяршэннем спаборніцтваў!
Сярод арганізатараў абодвух спартыўных мерапрыемстваў - Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў студэнтаў і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.