Спаборніцтвы скончыліся ў мінулую нядзелю і сабралі спартсменаў з 21 універсітэта ў спецыялізаванай спартыўнай зале барацьбы па вуліцы Урублеўскага.
Фінальныя спаборніцтвы па барацьбе грэка-рымскай прайшлі ў рамках штогадовай рэспубліканскай універсіяды. Купалаўцы выдатна сябе праявілі! У вагавай катэгорыі да 55 кг студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Дзмітрый Радзевіч заваяваў «срэбра». У вагавай катэгорыі да 63 кг «срэбра» у студэнта 3 курса факультэта фізічнай культуры Дзмітрыя Сулягіна. У вагавай катэгорыі да 87 кг студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Алег Дуброўскі заваяваў срэбны медаль.
Залатыя медалі заваявалі: у вагавой катэгорыі да 72 кг студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Андрэй Кавалеўскі, у вагавой катэгорыі да 77 кг выпускнік гэтага года факультэта фізічнай культуры Андрэй Дембіцкі, у вагавай катэгорыі да 82 кг студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Шуай Мамедаў, у вагавай катэгорыі да 97 кг магістрант факультэта фізічнай культуры Ілля Лаўрыновіч, у вагавай катэгорыі да 130 кг студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Аляксандр Барабан.
Спецыяльны прыз за «За лепшую тэхніку і волю да перамогі» атрымаў Шуай Мамедаў.
Трэнер-прадстаўнік каманды Купалаўскага ўніверсітэта - Вячаслаў Максімовіч.
Віншуем нашых спартсменаў з перамогай!