Па ўсёй краіне з 14 па 20 кастрычніка былі арганізаваны пункты датэрміновага галасавання. Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы таксама мелі магчымасць праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю.
У Купалаўскім універсітэце вучыцца 50 студэнтаў з Узбекістана. Паўналетнія студэнты, натуральна, скарысталіся сваім правам аддаць голас на выбарах. Адной з першых гэта зрабіла каардынатар Сусветнай асацыяцыі моладзі Узбекістана ў Гродзенскай вобласці Руслана Талсташэева, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі камунікацыі і турызму. Дзяўчына адзначыла, што выбары - гэта паказчык неабыякавасці да будучыні сваёй краіны.
Купалаўцы былі рады таму, што, знаходзячыся ў тысячах кіламетраў ад Радзімы, яны могуць прыняць удзел у найважнейшай падзеі для кожнай дзяржавы.
У цэлым у ГрДУ імя Янкі Купалы навучаецца звыш 1000 замежнікаў з больш чым 30 краін. Для кожнага з іх створаны камфортныя ўмовы навучання і пражывання.