Доктар фізіка-матэматычных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Казахстан Уладзімір Косаў азнаёміўся з навуковым патэнцыялам Купалаўскага ўніверсітэта.
У рамках візіту адбылася сустрэча прафесара Казахскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Абая Уладзіміра Косава і прарэктара па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юрыя Белых, падчас якой яны абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва паміж установамі вышэйшай адукацыі.
Уладзімір Мікалаевіч Косаў таксама наведаў фізіка-тэхнічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта і азнаёміўся з дзейнасцю навукова-даследчых лабараторый малекулярнай спектраскапіі і оптыкі нанаструктур і радыяцыйнага матэрыялазнаўства. Супрацоўнікі лабараторый распавялі пра навуковы патэнцыял фізіка-тэхнічнага факультэта, пазначыўшы запатрабаванасць навуковага абсталявання калектывамі многіх устаноў вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый.