Семінар быў прысвечаны тэме «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі».
Удзельнікам семінара расказалі аб працы з навукаметрычнымі базамі дадзеных (Scopus, Web of Science, Google Scholar, РІНЦ), а таксама аб стварэнні і вядзенні аўтарскага профілю навукоўца. У рамках заняткаў былі разгледжаны пытанні камунікацыі з дапамогай навуковых сацыяльных сетак і супольнасцяў, спосабы пошуку і адбору выданняў для публікацыі вынікаў сваёй навуковай і даследчай дзейнасці. Таксама ў ходзе семінара былі закрануты аспекты, якія датычацца камплектавання фонду Навуковай бібліятэкі і афармлення падпіскі на перыядычныя выданні.
Семінар праводзіўся з мэтай удасканалення навуковай камунікацыі з дапамогай электронных сэрвісаў і бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама павышэння публікацыйнай актыўнасці і рэйтынгу ўніверсітэта і навукоўца. Удзельнікі семінара, якія выканалі праграму ў поўным аб'ёме, атрымалі сертыфікаты.