Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы да 2026 года прадоўжаны статус навуковай арганізацыі.
ГрДУ Янкі Купалы прайшоў акрэдытацыю ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пацвердзіўшы статус навуковай арганізацыі і падоўжыўшы яго да 2026 года. Універсітэту выдадзена адпаведнае пасведчанне аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі на падставе вынікаў эфектыўнай навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ўстановы вышэйшай адукацыі за перыяд 2016 - 2020 гадоў і рашэнні міжведамаснай камісіі па акрэдытацыі.
Працэдура акрэдытацыі навуковай арганізацыі - гэта форма дзяржаўнага прызнання кампетэнтнасці юрыдычнай асобы ў выкананні навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ. Акрэдытацыя навуковай арганізацыі праводзіцца адзін раз у пяць гадоў.