У мерапрыемстве прынялі ўдзел навукоўцы з Беларусі і Польшчы, якія прадставілі свае даследаванні ў сферы літаратуразнаўства, лінгвістыкі, гісторыі, культуралогіі, краязнаўства і турызму.
Навукова-практычная канферэнцыя прайшла ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Элізы Ажэшкі і Людвіга Заменгофа ў эстэтычнай прасторы памежжа». Праект рэалізуецца сумесна Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Універсітэтам у Беластоку. Канферэнцыя была арганізавана філалагічным факультэтам і факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта.
Свае даклады на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Эліза Ажэшка і Людвіг Заменгоф у эстэтычнай прасторы памежжа» прадставілі навукоўцы ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама Універсітэта ў Беластоку і Ягелонскага Універсітэта ў Кракаве. Па выніках канферэнцыі запланавана выданне манаграфіі, у якую будуць уключаны даследаванні беларускіх і польскіх навукоўцаў.