У адборачным туры чвэрцьфіналу чэмпіянату свету ICPC, які адбыўся 24 кастрычніка, прынялі ўдзел 110 каманд.
За права ўдзельнічаць у заключным этапе Каманднага чэмпіянату па праграмаванні сярод устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Балтыі (чвэрцьфінале чэмпіянату свету ICPC) змагаліся каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Дыплом 2 ступені заваявала каманда, у складзе якой былі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы Уладзілен Лакцевіч, Юрый Сарасек і Мікалай Ігнаценка. Дыплом 3 ступені – у каманды Купалаўскага ўніверсітэта, у якую ўвайшлі Андрэй Хомбак, Мікіта Каранеўскі і Мікалай Зданчук. Каманды ў складзе Максіма Лепясевіча, Дзмітрыя Марчука, Віктара Макарэвіча, Ягора Анікевіча, Максіма Ланцэвіча, Данііла Барсука разам з камандамі, якія заваявалі дыпломы спаборніцтваў, атрымалі права ўдзельнічаць у заключным этапе Каманднага чэмпіянату па праграміраванні сярод устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Балтыі.
Трэнер усіх каманд Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - старшы выкладчык факультэта эканомікі і кіравання Юрый Сцёпін. Па выніках чэмпіянату Купалаўскі ўніверсітэт па-ранейшаму з'яўляецца трэцім у рэспубліцы.