Загадчык кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэй Герман прайшоў навучанне на базе Політэхнічнага ўніверсітэта Валенсіі (Іспанія).
Навучальная анлайн праграма праходзіла ў перыяд з 25 па 29 кастрычніка. У рамках праграмы былі разгледжаны актуальныя пытанні забеспячэння навучальных лабараторый абсталяваннем, асновы ядзернай энергетыкі і яе бяспекі, прыклады пабудовы сістэм бяспекі атамных станцый, пытанні маніторынгу радыяцыйнага забруджвання навакольнага асяроддзя, парадак абыходжання з ядзернымі адходамі.
Праграма рэалізавана ў рамках праекта "Навучанне на аснове перадавога вопыту краін ЕС у галіне радыяцыйнай абароны і культуры ядзернай бяспекі для беларускай акадэмічнай супольнасці" (RADIUM). Удзельнікам праекта з'яўляецца таксама Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.