Візіт праходзіць з 3 па 6 лістапада ў рамках дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве паміж двума ўніверсітэтамі.
Дэлегацыю супрацоўнікаў і студэнтаў Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта прымае кафедра рускай філалогіі Купалаўскага ўніверсітэта. У складзе дэлегацыі - дэкан, кандыдат філалагічных навук Валянціна Кавалёва, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры літаратуры і журналістыкі Ірына Раманава, доктар філалагічных навук, прафесар Ларыса Паўлава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Элеанора Котава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Леанід Каянідзі, вядучы спецыяліст літаратурнага музея СмалДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзям'ян Валуеў, студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта, пераможца абласнога конкурсу маладзёжных праектаў Юлія Марозава і аператар Арцёменка Дзяніс.
Мэта візіту прадстаўнікоў Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Гродна – падвядзенне вынікаў супрацоўніцтва бакоў у сферы культурных сувязей, адукацыйнай і навуковай дзейнасці, прэзентацыя праекта “Смаленск адукаваны: інфармацыйна-адукацыйны партал”, прэзентацыя праекта “Смаленская зямля ў помніках літаратуры”, праекта паэтычнага відэаальманаха “Персанальны верш", фальклорных матэрыялаў Смаленскага бюро краязнаўства, фондаў Смаленскага літаратурнага музея, а таксама інфармаванне пра школу маладых вучоных «Квантытатыўная філалогія».