Праўленне Гродзенскай абласной структуры РДГА «Веды» правяло для ідэалагічнага актыву Гродзеншчыны навучальны вэбінар на тэму «Канстытуцыйная рэформа ў кантэксце грамадска-палітычных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь. Мэты, задачы, будучыня». Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка як старшыня праўлення Гродзенскай абласной аргструктуры РДГА «Веды» прыняла актыўны ўдзел у вэбінары.
У ходзе вебінару ўдзельнікі абмеркавалі канстытуцыйную рэформу, яе асноўныя новаўвядзенні і тое, навошта яны неабходны на сучасным этапе развіцця беларускай дзяржавы. Абноўленая канстытуцыя заклікана захаваць усе дасягненні і напрацоўкі, але пры гэтым яна павінна ісці ў нагу з часам, улічваць перспектыву развіцця нашай краіны.
Таксама адна з асноўных мэт абноўленай канстытуцыі - зрабіць палітычную сістэму Беларусі больш эфектыўнай, закласці механізмы палітычнай пераемнасці і абароны. Адной з ключавых змен з'яўляецца наданне новага статусу Усебеларускаму Народнаму сходу. УНС зможа разглядаць пытанне аб легітымнасці прэзідэнцкіх выбараў, вызначаць стратэгію развіцця краіны і ўплываць на многія іншыя працэсы.