Семінар прайшоў на базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Ён праводзіўся з мэтай рэалізацыі Пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнай службай па наглядзе ў сферы адукацыі і навукі аб супрацоўніцтве ў галіне дзяржаўнай акрэдытацыі ўстаноў вышэйшай адукацыі, а таксама ў кантэксце работы, якая праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па стварэнні Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі.
У ходзе семінара ўдзельнікі абмеркавалі такія тэмы як трансфармацыя нацыянальнай сістэмы якасці адукацыі ў кантэксце новых падыходаў у заканадаўстве аб адукацыі, парадак правядзення акрэдытацыйнай экспертызы, тэсціраванне прэтэндэнтаў у эксперты і многія іншыя тэмы.
Сярод удзельнікаў семінара былі прадстаўнікі Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы "нацыянальнае акрэдытацыйнае агенцтва ў сферы адукацыі", устаноў вышэйшай адукацыі і дадатковай адукацыі дарослых Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Удзел у мерапрыемстве прыняў і першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі ў вочным фармаце, а таксама супрацоўнікі і выкладчыкі ўніверсітэта ў рэжыме анлайн.