Пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылося 17 лістапада.
На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата гістарычных навук старшаму выкладчыку кафедры турызму і культурнай спадчыны Юліі Ярмак. Рашэннем камісіі таксама прысвоена вучонае званне дацэнта дацэнту кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм Наталлі Грынь; прысвоена вучонае званне дацэнта дацэнту кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства Анжэле Пеўневай.