З 9 па 11 лістапада ў Гродне прайшлі спаборніцтвы па шашках у рамках гарадской круглагадовай спартакіяды сярод сярэдніх навучальных устаноў.
Каманда гуманітарнага каледжа заняла 2-е месца ў гарадскіх спаборніцтвах па шашках. Навучальную ўстанову прадставілі Кірыл Дубовік і Ангеліна Валалаховіч. У асабістым заліку ў Кірылы першае месца!
Зборную каманду тэхналагічнага каледжа прадстаўлялі Камароў Аляксандр, Пікун Андрэй і Мікіта Ангеліна. Добры вынік паказаў Камароў Аляксандр, не прайграўшы ніводнай партыі супернікам.
.