Міжнародны студэнцкі конкурс эсэ "Мая прафесія - педагог" праводзіўся 10 лістапада 2021 года Казахскім нацыянальным педагагічным універсітэтам імя Абая ў горадзе Алматы. У конкурсе бралі ўдзел студэнты з Рэспублікі Казахстан, Польшчы, Рэспублікі Беларусь, Расіі.
Студэнты спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя" педагагічнага факультэта Анелія Замана, Юлія Лыскоўка і Маргарыта Малеева занялі першыя месцы ў Міжнародным конкурсе эсэ "Мая прафесія - педагог".
Мэта конкурсу - выяўленне прафесійных здольнасцей і якасці падрыхтоўкі студэнтаў, стварэнне ўмоў для раскрыцця іх адоранасці, прафесійна-педагагічнага і творчага патэнцыялу, самарэалізацыі.
Ад усёй душы віншуем!