Лекцыя адбылася ў рамках праграмы "Запрошаны прафесар". Заняткі для купалаўцаў правёў дацэнт Нацыянальнага інстытута мастацтваў і дызайну імя Камалідзіна Бехзода Серык Пірматаў.
Госць правёў практычныя заняткі па дысцыпліне "Дызайн-праектаванне" для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Дызайн (па напрамках)". Лектар падзяліўся сваім прафесійным досведам і распавёў студэнтам пра фішкі, якія дапамагаюць яму рэалізоўваць паспяховыя дызайн праекты. Дарэчы, для Серыка Пірматава гэтыя заняткі не першы вопыт супрацоўніцтва з ГрДУ імя Янкі Купалы. Выкладчык прымаў удзел у X Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры. Памяці прафесара У.Д. Разенфельда».
Таксама ў рамках супрацоўніцтва паміж універсітэтамі на факультэце адбылося адкрыццё фотавыставы пад назвай "Шаўковы шлях", дзе прадстаўлены творчыя працы выкладчыкаў кафедры прамысловага дызайну Нацыянальнага інстытута мастацтваў і дызайну, у тым ліку і Серыка Пірматава.
Наведаць выставу «Шаўковы шлях» можна ў навучальным корпусе №4 па адрасе: вул. Дзяржынскага, 28, аўд. 6.