Запрашаем паўдзельнічаць студэнтаў і магістрантаў, у якіх ёсць інавацыйная бізнес-ідэя, накіраваная на распрацоўку і вытворчасць новага тавара, тэхналогіі ці паслугі. Пераможцы атрымаюць фінансаванне для рэалізацыі праекта пры падтрымцы Студыі праектаў і стартапаў і Цэнтра трансферу тэхналогій ГрДУ імя Янкі Купалы.
Удзельнікі конкурсу змогуць прадставіць свае ідэі ў наступных намінацыях: "Бізнес інавацыя", "Сацыяльная ініцыятыва", "Праект для ўніверсітэта", "Інавацыйныя IT-рашэнні для бізнесу" і "Футурыстычная ідэя".
«ІнНаСтарт» пройдзе ў тры этапы. У рамках першага канкурсанты змогуць паўдзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, прайсці трэнінгі, а таксама звярнуцца па асабістую кансультацыю да спецыялістаў. Тут таксама можна даведацца, як распрацаваць інавацыйную ідэю, сабраць каманду аднадумцаў, распрацаваць бізнес-мадэль, прадставіць і прэзентаваць праект.
Да 3 снежня неабходна:
- зарэгістраваць стартапы на web-старонцы конкурса,
- прымацаваць запоўненую заяўку з подпісамі ўсіх удзельнікаў праекта,
- прымацаваць сам праект.
На заключным этапе конкурсу "ІнНаСтарт", які пройдзе з 3 па 17 снежня, удзельнікі будуць прэзентаваць свае стартапы перад журы, пасля чаго экспертная камісія аб'явіць пераможцаў.
Конкурс праводзіцца з мэтай актывізацыі праектнай і прадпрымальніцкай ініцыятывы моладзі, забеспячэння экспертнай і арганізацыйнай падтрымкі праектаў, а таксама і выяўлення інвестыцыйна-прывабных стартап-праектаў.
Дадатковую інфармацыю можна даведацца па тэлефоне +375 152 742975, +375 29 5873429 (Апекун Алена Уладзіміраўна).