У іх ліку American International Campus (Private) Limited (Шры-Ланка), EPF Graduate School of Engineering (Францыя), IMC – AIC Consortium LLC (Рэспубліка Беларусь). Сустрэча ў рэжыме анлайн прайшла ў Купалаўскім універсітэце 19 лістапада.
У ходзе сустрэчы партнёры з Беларусі, Шры-Ланка і Францыі прааналізавалі вынікі супрацоўніцтва і абмеркавалі напрамкі далейшай сумеснай дзейнасці. Асаблівую ўвагу партнёры ўдзялілі правядзенню рэкламна-інфармацыйнай кампаніі на тэрыторыі замежных дзяржаў, накіраваную на папулярызацыю адукацыйных і іншых паслуг, якія аказвае ГрДУ імя Янкі Купалы.
Акрамя таго, бакі дамовіліся аб рэалізацыі сумеснай міжнароднай праграмы ў інжынернай вобласці з двухгадовым навучаннем у Беларусі і наступным правядзеннем трохгадовага курса ў Францыі, мэтай якой з'яўляецца атрыманне ступені магістра. Гэта сустрэча стала прадаўжэннем дыялога аб развіцці супрацоўніцтва паміж бакамі.
Адзначым, што ўдзельнікі сустрэчы з'яўляюцца даўнімі партнёрамі Купалаўскага ўніверсітэта. Супрацоўніцтва пачалося ў студзені 2017 года, калі была падпісана дамова аб падрыхтоўцы слухачоў па праграме ГрДУ імя Янкі Купалы на тэрыторыі Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка і Рэспублікі Мальдзівы ў AIC. У рамках дадзенай дамовы штогод праходзяць навучанне слухачы падрыхтоўчых курсаў.
У кастрычніку 2017 года была падпісана дамова аб падрыхтоўцы навучэнцаў па праграмах ГрДУ імя Янкі Купалы на тэрыторыі ДСР Шры-Ланка і Рэспублікі Мальдзівы ў AIC Campus, якая паспяхова рэалізуецца цяпер.
У верасні 2020 года падпісана пагадненне паміж установай адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”, EPF Graduate School of Engineering (EPF), IMC – AIC CONSORTIUM LLC і American International Campus (Private) Limited, пытанні рэалізацыі якой абмяркоўваліся падчас сустрэч.
American International Campus (Private) Limited на сустрэчы прадстаўлялі выканаўчыя дырэктары Дхаранган Бактазілан і Гішан Суманасіры, EPF Graduate School of Engineering – дырэктар па міжнародным прыёме Стэфан Зайлер, IMC – AIC Consortium LLC – выканаўчы дырэктар Вячаслаў Півавараў і менеджэр Марына Анішчык. З боку ГрДУ імя Янкі Купалы ў сустрэчы прынялі ўдзел прарэктар па вучэбнай рабоце Юрый Бялых і начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз.