Наведванне адбылося падчас візіту дэлегацыі афіцыйных і дзелавых колаў Гродзенскай вобласці ў Турцыю.
У рамках рабочага візіту бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў рамках праграмы "Запрошаны прафесар", стажыроўкі выкладчыкаў. Таксама ішла размова аб навучанні ў магістратуры і аспірантуры спецыялістаў па рускай мове і літаратуры, вывучэнні рускай і турэцкай моў ва ўніверсітэтах-партнёрах. Бакі таксама абмеркавалі правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, удзел у канферэнцыях, сумесныя публікацыі. Першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі выказаў надзею на цеснае ўзаемадзеянне паміж універсітэтамі.
Анаталійскі ўніверсітэт быў заснаваны ў Эскішэхіры 6 лістапада 1958 года ў выніку зліцця 4 інстытутаў. Навучанне ва ўніверсітэце вядзецца на 5 мовах, у тым ліку і на рускай. Анаталійскі ўніверсітэт у многіх галінах з'яўляецца наватарскай навучальнай установай.
У праграме афіцыйнага візіту гродзенскай дэлегацыі таксама былі працоўныя сустрэчы з губернатарам і кіраўніцтвам правінцыі Эскішэхір і з кіраўніцтвам муніцыпалітэта Адунпазары, сустрэча з кіраўніцтвам муніцыпалітэта Тэпебашы, наведванне Гандлёвай і прамысловай палат горада Эскішэхір і іншыя мерапрыемствы.