Фінал творчага спаборніцтва пройдзе на кафедры журналістыкі 27 лістапада.
На ўдзел у алімпіядзе ў гэтым годзе было пададзена 70 заявак. У фінал спаборніцтваў выйшлі 30 чалавек. У рамках першага (завочнага) этапа рабятам былі прапанаваны тэставыя заданні, якія вызначалі іх веды ў галіне журналістыкі. Ацэньвалі вынікі выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры журналістыкі.
У фінале – другім (вочным) этапе 27 лістапада – рабятам трэба будзе падрыхтаваць вуснае выступленне на зададзеную тэму і напісаць сачыненне. Па выніках вочнага этапа журы вызначыць пераможцаў і прызёраў алімпіяды і ўзнагародзіць іх дыпломамі I, II, III ступені, а ўдзельнікам, якія вызначыліся, уручаць дыпломы ў намінацыях "Лепшы завочны этап", "Лепшае эсэ" і "Лепшае вуснае выступленне". Дарэчы, пераможцы алімпіяды пры паступленні ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 2022 годзе на спецыяльнасці "Журналістыка" і "Інфармацыя і камунікацыя" будуць мець пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай колькасці набраных балаў.
Алімпіяда “Медыя і я” ў Купалаўскім універсітэце праводзіцца сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі для таго, каб папулярызаваць сярод моладзі атрыманне ведаў у галіне журналістыкі і новых медыяў, дапамагчы раскрыць творчыя здольнасці будучых журналістаў.