У сустрэчы прынялі ўдзел прарэктар па выхаваўчай рабоце Васілій Сянько, дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая, студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і студэнты факультэта эканомікі і кіравання.
Дыяна Яўсеенка і Лізавета Гобрык, студэнткі ГрДМУ, адказвалі на пытанні купалаўцаў аб вакцынацыі і Covid-19. Рабяты актыўна цікавіліся тэмай, удзельнічалі ў дыялогу.
Нягледзячы на тое, што вядзецца шырокая інфармацыйная праца наконт вакцынацыі і каранавіруснай інфекцыі, усё ж застаюцца некаторыя міфы наконт іх. Падобныя сустрэчы, у якіх удзельнічае кіраўніцтва ўніверсітэта і факультэтаў і прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, дапамагаюць развеяць міфы і данесці дакладную навуковую інфармацыю да студэнцкага асяроддзя.